Валынецкі краязнаўчы музей імя І. Д. Чэрскага

Краязнаўчы музей імя I. Д. Чэрскага заснаваны ў 1989 годзе на аснове музея Навасвальнянскай васьмігадовай школы. Стваральнікам музея з'яўляецца настаўнік гісторыі Шымук Барыс Філіпавіч. Пасля закрыцця школы музей быў перанесены ў в. Валынцы, і ў 1992 годзе ён атрымаў статус дзяржаўнага. У цяперашні час музей знаходзіцца ў памяшканні сельскага дома культуры. Экспазіцыя прысвечана геалагічнаму вывучэнню, флоры і фауне, археалогіі, гісторыі і этнаграфіі Верхнядзвінскага раёна, а таксама жыццю і дзейнасці I. Д. Чэрскага.